Вось некалькі ідэй:
Дом-музей Марка Шагала ў Віцебску. Паглядзіце на архіўныя дакументы і асабістыя рэчы мастака і яго сям’і. Экспанаты для калекцыі падбіралі з дапамогай серыі малюнкаў, якую сам Марк Шагал і стварыў (па памяці адлюстраваў інтэр'еры бацькоўскага дома). Таксама завітайце ў Арт-Цэнтр Марка Шагала, дзе знаходзіцца адна з найбуйнейшых калекцый мастака ў свеце (больш за 300 арыгінальных графічных работ і рэпрадукцыі самых вядомых карцін).
Стары і Новы замкі ў Гродне. Натхніцеся месцам, дзе праходзілі знакавыя сустрэчы, гучныя палітычныя падзеі і шыкоўныя балі. Стары і Новы замкі — адзіныя манаршыя рэзідэнцыі, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Ну і абавязкова знайдзіце час пагуляць па цудоўным горадзе, напоўненым асаблівай атмасферай.
Палац Пуслоўскіх у Косаве — «рыцарская мроя», унікальны помнік неагатычнай архітэктуры 19-га стагоддзя. Завітайце не толькі ва ўнутраныя пакоі будынка, але і пашпацыруйце вакол замка. Таксама наведайце музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.
Сядзіба Козел-Паклеўскіх. У вёсцы Чырвоны Бераг, недалёка ад Жлобіна знаходзіцца самая незвычайная сядзіба ў Беларусі і выглядае як дэкарацыя для фэнтэзійнага фільма. У палацы размешчаны філіял Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе можна паглядзець прадметы і дакументы, што раскрываюць гісторыю сям'і ўладальнікаў і стварэння сядзібы, яе архітэктурныя асаблівасці, а таксама побыт і традыцыі дваран пазамінулага стагоддзя.
Дудуткі. Месца, вядомае хіба што ўсім, але не ўсе там былі! А варта! Тут можна пашпацыраваць па парку, даведацца новае пра старадаўні народны побыт у музеях, паўдзельнічаць у майстар-класах, паспрабаваць смачныя стравы і напоі, пакатацца на конях.
Быхаўскі замак. Доўгі час паселішча належала князям і ўплывовым магнатам: князю Свідрыгайлу, роду Гаштольдаў, гетману Вялікага Княства Літоўскага Яну Каралю Хадкевічу, сям’і Сапегаў. Захаваліся толькі часткі роваў, бастыёнаў, сцены палаца, але і яны выдатна перадаюць дух былой велічы. Таксама зручна, што вакол замка зрабілі сцежкі, усталявалі ліхтары і паставілі лаўкі, дзе можна спакойна пабыць у сваіх думках.
раскрыть » / « свернуть